Старшыня – Іваноў Сяргей Алегавіч, метадыст аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і маладзёжных праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
- кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86.
Мэта дзейнасці - садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Асноўныя задачы:
- удзел у фарміраванні ва ўніверсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
- выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
- адзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
- фізкультурна-аздараўленчая работа,
- фарміраванне ў студэнтаў здаровага ладу жыцця,
- развіццё сацыяльнай актыўнасці студэнцтва ўніверсітэта.
7 Лютага 2011 года адбыўся ўстаноўчы сход першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Арганізацыя зарэгістраваная ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 9 лютага 2011 года.
Сайт Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» - http://www.belayarus.by/
Фотагалерэя
Студэнцкі жаночы савет (СтудЖансавет) у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы арганізаваны ў 2007 годзе.
СтудЖансавет – гэта свабоднае аб'яднанне дзяўчат-студэнтак, створанае з мэтай садзейнічання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, бытавых, псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі можа сутыкнуцца студэнтка. У сваёй дзейнасці СтудЖансавет кіруецца мэтамі і задачамі, дэкларуемымі Беларускім саюзам жанчын, замацаванымі ў Статуце і Праграме і арганізуе сваю працу па ўзгадненні з адміністрацыяй універсітэта.
Старшыня: Яскевіч Ганна Эдвардаўна, студэнтка педагагічнага факультэта.
- тэл.: +375298845724 (МТС).
У рамках сваёй дзейнасці СтудЖансавет супрацоўнічае з:
- грамадскімі арганізацыямі ГрДУ;
- ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
- Беларускай праваслаўнай царквой;
- Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў г. Гродна;
- установамі інтэрнатнага тыпу г. Гродна;
- Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтрам.
Традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца СтудЖансаветам сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі ўніверсітэта (ПА ГА «БРСМ», прафсаюзны камітэт студэнтаў, Жансавет супрацоўнікаў і выкладчыкаў, студэнцкае самакіраванне), з'яўляюцца:
- акцыя «Прысмакі для радасці», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей;
- акцыя «Збяром дзяцей у школу";
- акцыі «Я люблю сваю МАМУ», «Павіншуем МАМУ», «Званок маме», прымеркаваныя да Дня Маці;
- віншавальныя акцыі да Дня ўсіх закаханых, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня смеху і інш;
- сустрэчы, семінары, круглыя сталы з удзелам спецыялістаў па пытаннях планавання сям'і, мацярынства і інш;
- навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»;
- выстава работ «Сваімі рукамі падарунак маме», прымеркаваная да Дня жанчын;
- экскурсіі студэнтак універсітэта ў Музей Маці «Доўг, гонар і слава»;
- падрыхтоўка і размяшчэнне ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт» матэрыялаў аб лепшых студэнтках універсітэта, аб праблемах і поспехах студэнцкіх сем'яў;
- сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта і горада;
- Дні сям'і ва ўніверсітэце;
- фізкультурна-аздараўленчы свята «Мама, тата, я - здаровая сям'я»;
- арганізацыя дзіцячай гульнёвай пляцоўкі на Студэнцкім падворку ў рамках Фестывалю нацыянальных культур, Дня горада, Дня моладзі;
- удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інваліда;
- правядзенне сумесных мерапрыемстваў з афіцэрскімі складамі воінскіх частак № 97097 1-га зенітна-ракетнага палка, № 5522 МУС РБ.
Сайт Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын»: http://oobsg.by/
Усіх актыўных і ініцыятыўных студэнтак запрашаем:
- адрас: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224,
- кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86