Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Сакавік 2021 16:37

Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб'яўлена прафесару ГрДУ імя Янкі Купалы

zavodnikУрадавай узнагароды ўдастоены доктар біялагічных навук, прафесар, загадчык кафедры біяхіміі Купалаўскага ўніверсітэта Ілля Заводнік.

Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб'яўлена прафесару Іллі Заводніку за шматгадовую эфектыўную навукова-даследчую і інавацыйную дзейнасць, значны ўклад у развіццё і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў.