Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Чэрвень 2021 09:18

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Вераніка Аніська стала лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Акадэмічны спеў» Міжнароднага конкурсу ў Ліхтэнштэйне

IMG 6650Конкурс праводзіўся дыстанцыйна ў рамках календара Міжнародных конкурсаў у Еўропе 2021 - 2022.

Міжнародны конкурс у Ліхтэнштэйне (г. Вадуц) праходзіў у завочным фармаце - па відэазапісах. У выніку па рашэнні журы лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Акадэмічны спеў» стала студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная мастацкая культура" факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта Вераніка Аніська. У падрыхтоўцы да конкурсу студэнтцы дапамагалі кіраўнікі - дацэнт кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Ангеліна Белановіч і канцэртмайстар Алена Кузьміч.