Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 06 Кастрычнік 2021 10:51

У Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы правялі майстар-клас для будучых удзельнікаў праекта «100 ідэй для Беларусі»

technoparkПерад студэнтамі трох гродзенскіх універсітэтаў і школьнікамі выступіў дасведчаны спікер, сузаснавальнік стартап-руху Беларусі, індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Жураўскі.

Рабят навучылі, як стварыць добрую прэзентацыю праекта, падрыхтавацца да выступу перад публікай. Сустрэча праходзіла ў фармаце лекцыі, пасля якой кожны з удзельнікаў змог асабіста задаць пытанні спікеру Канстанціну Жураўскаму.

У мерапрыемстве првнялі ўдзел каля 40 студэнтаў і школьнікаў, якія збіраюцца прадставіць свае праекты на конкурс «100 ідэй для Беларусі». Праз два тыдні стартуюць занальныя этапы конкурсу, па выніках якіх будуць вызначаны лепшыя маладзёжныя праекты вобласці. Рэспубліканскі этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў лютым наступнага года.

Заяўкі на ўдзел у праекце можна накіраваць у тэрытарыяльныя камітэты ГА «БРСМ» альбо запоўніць форму на сайце 100ideas.by.