Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 06 Кастрычнік 2021 10:59

Жаночая зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала золата футбольнай лігі

97Адбыўся фінал Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд, дзе купалаўцы занялі ганаровае першае месца.

Наша каманда выдатна паказвала сябе на працягу ўсёй футбольнай лігі і ўпэўнена змагалася за перамогу. Акрамя таго, Паліна Снітко, студэнтка юрыдычнага факультэта, атрымала кубак Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту за лепшую тэхніку. Падрыхтоўкай каманды да спаборніцтваў займаліся Вольга Паўлюць і Аркадзій Абялеўскі.

Усяго за час лігі наша каманда згуляла 7 гульняў. Па выніках спаборніцтваў купалаўцы, а таксама студэнткі БДУ і БДУФК набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але нашыя спартсменкі па дадатковых паказчыках сталі абсалютнымі чэмпіёнамі!

Ад усёй душы віншуем нашых дзяўчат з гэтай грандыёзнай перамогай!