Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Люты 2022 10:22

Ірына Кітурка выступіла з дакладам на пасяджэнні Прэзідыўма Рэспубліканскай рады рэктараў

sovet rektorovУчора адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Рэспубліканскай рады рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. Асноўнай тэмай пасяджэння стала пытанне ўдасканалення дзейнасці студэнцкага самакіравання ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Менавіта гэтая тэма была адлюстравана ў дакладзе рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі. Яна расказала пра структуру студэнцкага самакіравання ў розных універсітэтах краіны. Ірына Фёдараўна зрабіла акцэнт на перспектывах развіцця канцэпцыі студэнтацэнтраванай адукацыі і расказала аб метадах работы са студэнцкім актывам і моладдзю ў цэлым.