Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Люты 2022 15:32

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі-конкурсе “Медыясфера-2022”!

mediasferaУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 14 і 15 красавіка адбудзецца IV Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "Медыясфера-2022". Падаць заяўку можна да 1 сакавіка ўключна.

Работы прымаюцца ў некалькіх намінацыях: "Друкаванае СМІ", "Камунікацыйны праект" (PR-праект), "Электроннае СМІ (ТБ)", "Фотапраект", "Інтэрнэт-праект". У гэтым годзе ўсе работы павінны быць звязаны з Годам гістарычнай памяці і аб'яднаны агульнай тэмай «Мая зямля – зямля маіх бацькоў, маіх дзядоў і прадзедаў руплівых…». Арганізатары прапануюць папрацаваць у наступных напрамках:

- гісторыя маёй краіны: мінулае, без якога няма сучаснасці і будучыні;

- гісторыя маёй малой радзімы: край мой мілы - дом родны;

- гісторыя жыцця маіх суайчыннікаў: вялікае сэрца - вялікія справы;

- гісторыя маёй сям'і: ведаем, шануем, ганарымся.

Канкурсанты акунуцца ў гісторыю краіны: мінулае, без якога няма сучаснасці і будучыні, адзначаюць арганізатары.

Фестываль праходзіць пад дэвізам "Медыясфера - прастора новых ідэй!" і закліканы знайсці і аб'яднаць творча думаючых навучэнцаў і студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў галіне фатаграфіі, друку, кіна- і відэамастацтва, якія праяўляюць цікавасць да развіцця новых медыя.

"Медыясфера" арганізавана пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Больш падрабязна пазнаёміцца ​​з інфармацыяй аб конкурсе і запоўніць заяўку можнатут.