Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Сакавік 2022 11:25

Купалаўцы адсяткавалі Масленіцу!

IMG 20220305 132508 430

У суботу ў цэнтры Гродна разгарнулася традыцыйнае культурна-спартыўнае свята "Насустрач вясне", дзе гродзенцы праводзілі зіму. Да ўрачыстасці далучыліся і Купалаўцы, падрыхтаваўшы спартыўную пляцоўку, на якой можна было згуляць у дартс, шахматы і шашкі, паспаборнічаць у армрэстлінгу і гіравым спорце, узяць удзел у футбольным конкурсе.

Акрамя таго, адбыліся творчыя выступленні студэнтаў, працавала інтэрактыўная забаўляльная пляцоўка. Таксама купалаўцы прынялі ўдзел у «Алеі масленічных лялек». Прыемнай часткай свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога конкурсу дызайнерскіх ёлак, у якім наш універсітэт заняў ганаровае другое месца.