Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага агляду-конкурсу адбылася 25 мая, а сёння, 26 мая, найлепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы стануць удзельнікамі гала-канцэрта. Акрамя таго, рабяты прымуць удзел у арт-марафоне "Час новых традыцый - у творчасць моладзі".
Купалаўцы сабралі мноства ўзнагарод па розных напрамках, у тым ліку за актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі-2022"!
Сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацсетках, каб даведацца пра ўсе падрабязнасці!