Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Чэрвень 2022 09:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася выстава студэнцкіх прац “Чалавек. Прырода. Жыццё»

IMG 6308Выстава арганізавана на факультэце біялогіі і экалогіі. Экспазіцыя прымеркавана да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя. Працы для яе падрыхтавалі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну. Купалаўцы адлюстравалі ў сваіх карцінах прыгажосці Беларусі.

Выстава арганізавана ў рамках міжфакультэцкага супрацоўніцтва і заклікана не толькі звярнуць увагу на важнасць захавання прыроднай спадчыны, але і на развіццё і фармаванне міжкультурнага дыялогу ва ўніверсітэце.

Акрамя таго, арганізацыя выстаўкі з'яўляецца часткай рэалізацыі мэты ўстойлівага развіцця нумар 11 "Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццеўстойлівасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў".

Убачыць цудоўныя работы студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну можна ў навучальным корпусе па адрасе: завулак Даватара, 3/1.