Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Ліпень 2022 14:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі пятага дня прыёмнай кампаніі-2022

IMG 9537 2Да канца пятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 1935 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі –1477; на вячэрнюю, завочную, завочную скарочаную і дыстанцыйную - 458.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых пяці дзён уступнай кампаніі, 44 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 25 паступаюць па-за конкурсам.

283 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Найбольшую суму балаў (378) мае Аляксандра Варанецкая. Дзяўчына выбрала спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія (англійская)" па першым прыярытэце філалагічнага факультэта.

Ужо сёння сярод тых, хто плануе стаць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы, 1 абітурыент-пераможца рэспубліканскай алімпіяды, 9 - пераможцы алімпіяд ГрДУ імя Янкі Купалы. Падрыхтоўчыя курсы і падрыхтоўчае аддзяленне факультэта давузаўскай падрыхтоўкі скончылі 55 абітурыентаў. Ёсць сярод абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта і ўладальнікі максімальнага бала ў сертыфікаце. Так, на спецыяльнасць "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" факультэта матэматыкі і інфарматыкі прыйшла падаваць дакументы Філіновіч Паліна (агульная сума балаў 363) з Гродна. Паліна скончыла Ліцэй № 1 г. Гродна ў 2022 годзе, з'яўляецца ўладальнікам 100-бальнага сертыфіката па замежнай мове. На факультэце выказалі ўпэўненасць у тым, што дзяўчына зрабіла правільны выбар і ні ў якім разе не расчаруецца ў ім.

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі І ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 24 ліпеня ўключна. Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 25 ліпеня па 2 жніўня, інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.

Рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента істотна скарачае час падачы дакументаў у прыёмную камісію, аднак не выключае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32. Прыёмная камісія актыўна вядзе кансультаванне і інфармаванне абітурыентаў пры дапамозе Лічбавага кабінета абітурыента.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500