Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Жнівень 2022 09:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты для абітурыентаў

IMG 94412 жніўня ўступныя іспыты здаюць абітурыенты спецыяльнасцей "Турызм і гасціннасць", "Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)" і "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" завочнай скарочанай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені.

Сёння абітурыенты ГрДУ імя Янкі Купалы завершаць праходжанне ўнутраных уступных іспытаў. З вынікамі выпрабаванняў кожны абітурыент можа азнаёміцца. ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.

Залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі І ступені па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцяў) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па выніках уступных іспытаў пройдзе 4 жніўня.

Звяртаем увагу абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе ў іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі, але здавалі і паспяхова вытрымалі ўступныя іспыты, што ёсць магчымасць падаць дакументы на платную форму атрымання адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях з адпаведнымі ўступнымі іспытамі. Пры гэтым неабходна прад'явіць даведку аб выніках уступных іспытаў, якую можна атрымаць ва ўстанове вышэйшай адукацыі, у якой абітурыент праходзіў выпрабаванні.

Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: да 8 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму атрымання адукацыі.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500