Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Жнівень 2022 09:51

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у педагагічнай канферэнцыі Воранаўскага раёна

photo 2022 08 30 09 08 20Напярэдадні новага навучальнага года настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі мясцовай улады абмеркавалі асноўныя напрамкі работы ў сферы адукацыі, а таксама задачы і перспектывы на традыцыйнай жнівеньскай канферэнцыі.

У раённым педагагічным форуме прынялі ўдзел старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч, а таксама рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Перш чым пачаць абмеркаванне пытанняў у рамках канферэнцыі, удзельнікі азнаёміліся з выязнымі экспазіцыямі музеяў устаноў адукацыі, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Кожная з іх была цікавая па-свойму.

Пасля прагляду выставы дэлегаты прыступілі да абмеркавання новага навучальнага года. Удзельнікі прадставілі досвед працы ў ваенна-патрыятычным, духоўна-маральным, экалагічным выхаванні праз экскурсійную дзейнасць, узаемадзеянне з вайскоўцамі-памежнікамі, стварэнне валанцёрскіх атрадаў, падтрымку мясцовых традыцый.

Важнай падзеяй канферэнцыі стала падпісанне дэталізаванай праграмы супрацоўніцтва, распрацаванай у рамках дамовы паміж Воранаўскім райвыканкамам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.