Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 05 Верасень 2022 13:36

ГрДУ імя Янкі Купалы ўключаны ў міжнародны рэйтынг устаноў вышэйшай адукацыі "Тры місіі ўніверсітэта" (MosIUR) 2022 года

rancMosIURУ гэтым годзе ў рэйтынг увайшлі 9 універсітэтаў з Рэспублікі Беларусь. Гэта Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, які заняў месца 1651-1800.

Маскоўскі міжнародны рэйтынг устаноў вышэйшай адукацыі «Тры місіі ўніверсітэта» (MosIUR) – акадэмічны рэйтынг, які ацэньвае тры ключавыя місіі ўніверсітэта: адукацыя, навуку і ўзаемадзеянне з грамадствам.

У 2022 годзе ў рэйтынг увайшлі 1800 універсітэтаў са 103 краін свету. Узначалілі рэйтынг Гарвард і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.