Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 07 Верасень 2022 11:15

Купалаўцаў запрашаюць на вакцынацыю і рэвакцынацыю

vakcinacijaНабліжаецца сезон прастуд і вірусных захворванняў, а таксама медыкі прагназуюць рост захворвання на каранавірусную інфекцыю. Таму спецыялісты настойліва раяць прышчапляцца. Для прастаты і зручнасці здраўпункт Купалаўскага ўніверсітэта рэгулярна арганізуе выязныя прышчэпачныя кабінеты.

 

Выязны пункт вакцынацыі будзе працаваць у гэтую пятніцу, 9 верасня, з 12.00 да 14.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта, кабінет 123. Медыцынскія работнікі просяць вас праявіць клопат аб сваім здароўі і абараніцца ад каранавіруса!

Папярэдне запісвацца на вакцынацыю не трэба, але трэба мець пры сабе пашпарт. Дарэчы, прышчапіцца могуць і непаўналетнія, праўда, пры наяўнасці пісьмовага дазволу ад бацькоў.

ШТО? Вакцынацыя і рэвакцынацыя.

ДЗЕ? Вуліца Ажэшкі, 22, кабінет 123.

КАЛІ? 9 верасня з 12.00 да 14.00.