Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Верасень 2022 16:39

ФОТАФАКТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў выязны пункт вакцынацыі

IMG 7251 2У Купалаўскім універсітэце працягваецца прышчэпачная кампанія супраць каранавіруса і грыпу. Медыкі адзначаюць, што можна прывіваць ад абодвух захворванняў, прычым адначасова.

 

Купалаўцы актыўна праходзяць вакцынацыю і рэвакцынацыю. Сярод ахвочых засцерагчы сябе і сваіх блізкіх і супрацоўнікі, і студэнты. Усе, хто прышчэпліваюцца адзначаюць, што ім важна паклапаціцца аб сваім здароўі.

У ГрДУ імя Янкі Купалы рэгулярна арганізоўваюцца выязныя пункты вакцынацыі, але акрамя гэтага можна зрабіць прышчэпку і стацыянарна ў здраўпункце ўніверсітэта.

Бліжэйшая дата працы выязнога пункту вакцынацыі - 7 кастрычніка. Прышчэпачны кабінет будзе працаваць у галоўным корпусе ўніверсітэта з 13.00 да 15.00 у кабінеце 123.