Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Чэрвень 2024 13:06

У Купалаўскім універсітэце адбыўся традыцыйны турыстычны злёт (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 0886Турзлёт сабраў больш за 200 супрацоўнікаў на беразе маляўнічага возера Белае 7 і 8 чэрвеня ўжо ў 6 разоў! Купалаўцы не толькі цудоўна адпачылі, але і бліснулі акцёрскім талентам, спартыўнымі навыкамі і яшчэ больш умацавалі карпаратыўны дух.

Усе купалаўцы падзяліліся на каманды і ўступілі ў турзлецкія спаборніцтвы! У праграме былі конкурс візітовак і насценгазет, перацягванне каната, валейбольны конкурс і выкананне турыстычных песень.

З кожным годам жадаючых далучыцца да карпаратыўнага свята ўсё больш і больш, бо гэта так выдатна - пакінуць на час гарадскія джунглі і кардынальна змяніць абстаноўку ў кампаніі вясёлых і пазітыўных калег. Дарэчы, першы турзлёт прайшоў у 2018 годзе па ініцыятыве рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка.

Усе дружна падтрымлівалі адно аднаго як адна вялікая сям'я. Таму ўзнагароды атрымалі ўсе каманды, кожная ў асаблівай намінацыі. Несумненна, удзельнікі павезлі з сабой мора станоўчых эмоцый, зарад летняй энергіі і ад душы павесяліліся!