Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Жнівень 2024 16:53

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыла працу Летняя школа беларускай мовы

IMG 9669У гэтым годзе Летняя школа беларускай мовы «Пад светлым імем Купалы» правяла сваю працу ўжо ў чацвёрты раз. Школа была заклікана ўзбагаціць веды замежных грамадзян аб гісторыі, культуры, літаратуры і мове Беларусі.

У рамках навучання ўдзельнікі пагрузіліся ў новае моўнае асяроддзе, пазнаёміліся з фальклорам, абмеркавалі паэтычныя творы, дзіцячую беларускую літаратуру, а таксама паўдзельнічалі ў інтэрактыўным квэсты, выканалі караоке на беларускай мове і сталі ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні. Акрамя таго, слухачы наведалі Музей гісторыі рэлігіі, Стары замак, майстар-класы па нацыянальных рамёствах, батлы і кулінарныя майстар-класы. Таксама для слухачоў была арганізавана паездка па Гродзенскай вобласці, падчас якой адбылося знаёмства з славутасцямі, культурай і традыцыямі рэгіёна.

Сёння, 16 жніўня, падчас урачыстай цырымоніі закрыцця Летняй школы беларускай мовы ўдзельнікі атрымалі заслужаныя сертыфікаты за паспяховае завяршэнне навучання.

Нагадаем, што сёлета больш за 15 удзельнікаў з Расіі, Польшчы і Казахстана прынялі ўдзел у Летняй школе. Сярод іх былі студэнты МДУ імя М.У. Ламаносава, пераможцы конкурсу «Пазнай Беларусь разам з намі».