Па выніках пасяджэння камісіі было прынята рашэнне прадаставіць скідкі 123 студэнтам платнай формы навучання за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай рабоце, а таксама студэнтам з ліку льготных катэгорый па сацыяльных прыкметах.
Прадастаўленне скідак – значная сацыяльная падтрымка купалаўцаў з боку універсітэта. Скідкі атрымалі амаль 6% ад агульнай колькасці студэнтаў дзённай платнай формы, якія маюць права прэтэндаваць на зніжэнне кошту за навучанне. 53 студэнты атрымалі скідку ў памеры 60%, 70 студэнтаў - у памеры 40% ад кошту навучання ў 2024-2025 навучальным годзе.
Варта адзначыць, што пры верыфікацыі камісіяй высокіх дасягненняў студэнтаў таксама былі скарыстаны вынікі іх рэйтынгу.
Даведачна: У 2023 годзе скідкі атрымалі 98 студэнтаў-платнікаў.