Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 04 Верасень 2024 13:07

Купалаўская сям'я далучыцца да грандыёзнага свята горада

photo 2024 09 04 10 36 47У першую суботу верасня Гродна з размахам адзначыць Дзень нараджэння. Каралеўскаму гораду спаўняецца 896 год. Публікуем для вас, купалаўцы, план мерапрыемстваў.

Дзень горада стартуе ў пятніцу, 6 верасня. У гэты дзень пройдзе некалькі ўрачыстых мерапрыемстваў у розных кропках горада. Асноўная ж урачыстасць разгорнецца 7 верасня ў дванаццаці лакацыях.

Гродзенцаў чакае традыцыйны фестываль сыру, выстава цюнінгаваных машын, малюнкі на асфальце, водна-неонавае шоу, шоу вулічных тэатраў і не толькі. Завершацца святочныя мерапрыемствы - канцэртам расійскага выканаўцы Стаса Міхайлава і феерверкам.

Плошчу Тызенгаўза ўпрыгожаць кветкі, вуліца Дзяржынскага здзівіць выставай аўто, а парк Жылібера ўздоўж і ўпоперак будзе запоўнены забаўкамі на любы густ.

Адсвяткуем Дзень каханага горада з размахам!