Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Верасень 2024 14:36

Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у XVII фестывалі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву"

photo 5411509818180625674 xАдукацыйны і творчы фестываль адкрыўся ў Смаленску. У складзе беларускай дэлегацыі - маладыя выканаўцы, журналісты і прадстаўнікі творчых калектываў, даследчыкі. Усяго каля 100 чалавек, і сярод іх старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў.

У рамках фестывалю пройдуць сустрэчы з вядомымі журналістамі, спартсменамі, упершыню адбудзецца форум маладых гісторыкаў. Удзельнікі абмяркуюць важныя тэмы - адзінства савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гістарычную праўду, а таксама прааналізуюць інфармацыйныя войны XXI стагоддзя, абмяркуюць падвойныя стандарты ў палітыцы заходніх краін і іх спробы перапісаць гісторыю. Галоўная мэта моладзевых мерапрыемстваў - фармаванне шматмільённай моладзевай матываванай каманды будаўнікоў Саюзнай дзяржавы, паведамляе сайт міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У Смаленску будуць прадстаўлены калектывы з розных куткоў Расіі, і, вядома, багатая на таленты беларуская моладзь прадэманструе чарговы раз адкрытасць нашай краіны. Гэта найперш вялікая гуманітарная місія, каб праз творчасць хлопцы маглі пазнаёміцца, знайсці новых сяброў і ўмацаваць сувязі паміж моладдзю дзвюх краін.

Фестываль працягнецца да 15 верасня. Наперадзе ва ўдзельнікаў - экскурсіі па Смаленску і наваколлях, майстар-класы, сустрэчы з экспертамі і нямала іншых актыўнасцей.