Універсітэт не толькі месца для навучання, але і для самавыяўлення. У нашым універсітэце ёсць унікальная магчымасць пашырыць свае веды і навыкі, а таксама праявіць сябе ў творчым святле.
Ва ўніверсітэце існуюць танцавальныя, вакальныя і тэатральныя калектывы, дзе можна раскрыць свой творчы патэнцыял і знайсці сваё месца ў свеце мастацтва.
Запрашаем усіх студэнтаў універсітэта на канцэрт-прэзентацыю творчых калектываў, які пройдзе 26 верасня ў 18.30 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32. Прыходзьце, выбірайце свой творчы накірунак і акуніцеся ў свет мастацтва разам з намі!