Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Кастрычнік 2024 10:37

З клопатам і ўвагай: купалаўцы павіншавалі ветэрана Валянціну Баранаву са святамі

photo 2024 10 02 14 08 10Навучэнцы і выкладчыкі Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, працы са святамі.

1 кастрычніка навучэнцы і выкладчыкі Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, працы, выпускніцу каледжа Валянціну Пятроўну Баранаву. Маладыя людзі павіншавалі ветэрана адразу з трыма значнымі падзеямі - Міжнародным Днём музыкі, Днём пажылых людзей і надыходзячым Днём настаўніка.

Валянціна Пятроўна была кранута ўвагай, шчырымі віншаваннямі і цёплымі словамі. Гэтыя сустрэчы важныя не толькі для захавання сувязі пакаленняў, але і для выказвання падзякі людзям, чые заслугі і працоўны шлях пакінулі значны след у гісторыі каледжа і ўсёй краіны.

 

 

 

 

 

photo 2024 10 02 14 08 11