Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Красавік 2025 16:47

Ствары унікальнае: запрашаем прыняць удзел у конкурсе па распрацоўцы Місіі і Бачання ўніверсітэта

ФОТТУ ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць конкурс па распрацоўцы Місіі і Бачання ўніверсітэта. Гэты конкурс – унікальная магчымасць для студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў універсітэта, а таксама для заказчыкаў кадраў унесці свой уклад у фарміраванне стратэгічнага напрамку і каштоўнасцей Купалаўскага універсітэта.

Місія і Бачанне універсітэта - гэта ключавыя элементы, якія вызначаюць яго стратэгію і развіццё на доўгатэрміновую перспектыву. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы імкнецца стварыць такое бачанне, якое будзе адлюстроўваць каштоўнасці, унікальнасць навучальнай установы, а таксама будзе садзейнічаць развіццю адукацыйнага асяроддзя і навуковай актыўнасці.

Конкурс адбудзецца з 21 красавіка па 26 траўня. Удзельнікі могуць прапанаваць свае ідэі і прапановы, якія дапамогуць сфарміраваць Місію і Бачанне Купалаўскага ўніверсітэта. Усе ахвочыя могуць адправіць свае прапановы на электронны адрас umc@grsu.by. У тэме ліста абавязкова ўкажыце слова «Конкурс».

Па выніках конкурсу будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць спецыяльныя прызы і ўзнагароды. Не прапусціце магчымасць зрабіць свой унёсак у будучыню ГрДУ імя Янкі Купалы!