Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Снежань 2017 15:25

Фотафакт: валанцёры атрада педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы «Веста» узнагароджаны падзячнымі лістамі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

7524 3У Міжнародны дзень валанцёраў, якія адзначаецца ў свеце 5 снежня, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы прайшло мерапрыемства, прысвечанае тым, хто бясплатна працуе і дапамагае людзям.

У гэты дзень кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай епархіі іерэй Павел Каспяровіч адслужыў сумесны малебен, а затым у паломніцкім цэнтры сумесна з дырэктарам Гродзенскага дабрачыннага таварыства Антанінай Місюкевіч узнагародзіў лепшых валанцёраў і кіраўнікоў валанцёрскіх атрадаў за старанную працу ў сацыяльным служэнні.

Так, падзячныя лісты былі ўручаны студэнтам педагагічнага факультэта - актыўным валанцёрам атрада «Веста», а таксама кіраўніку атрада, намесніку дэкана педагагічнага факультэта Алене Лапкоўскай і спецыялісту дэканата Марыне Блюднік.