На працягу двух дзён, 22-23 кастрычніка 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы вызначалі лепшага прапагандыста органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці.
У конкурсе прынялі ўдзел работнікі груп прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Ашмянскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Канкурсантам трэба было ў арыгінальнай форме прадставіць сябе, прэзентаваць хатняе заданне і інавацыйны сацыяльны праект, правесці журналісцкае расследаванне, прайсці тэсціраванне і паказаць свае прамоўніцкія навыкі.
Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў журы ў складзе начальніка цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзіміра Міхайлавіча Маслава, работніка цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандра Мікалаевіча Суворава, спецыяльнага карэспандэнта аб'яднанай рэдакцыі часопісаў «Служба выратавання» і «Юный спасатель» па Гродзенскай вобласці Наталлі Георгіеўны Астроўскай, вядучай праграмы «Пульс» на ТРК «Гродна» Аксаны Галубовіч, а таксама прадстаўнікоў кафедры журналістыкі нашай ВНУ - прафесара Аляксандра Аляксандравіча Мурашова і старшага выкладчыка Кіры Мар'янаўна Блудавай-Гой.
На ўрачыстым адкрыцці конкурсу выступіў прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Васільевіч Сянько: «Мы рады вітаць у сценах купалаўскага ўніверсітэта удзельнікаў абласнога конкурсу. Ад імя рэктара хацелася б пажадаць поспеху, настойлівай барацьбы за перамогу, а суддзям - сумленна і правільна ацэньваць канкурсантаў».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Іосіфаўна Жывалеўская, якая адзначыла, што прафесія прапагандыста ў дзяржаўных органах вельмі сур'ёзная і адказная: «Гэтыя людзі расказваюць насельніцтву пра тое, што адбылося ў вобласці або раёне, праводзяць прафілактыку надзвычайных сітуацый, інфармуючы пра тое, як такіх выпадкаў пазбегнуць. Сёння канкурсантам неабходна праявіць сябе і паказаць метады, якія выкарыстоўваюцца ў працы».
Па выніках двух дзён конкурсу пераможцы былі вызначаны ў наступных намінацыях:
«Візітная картка» – Аксана Скок (Карэлічскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
«Журналісцкае раследаванне» – Андрэй Грыц (Ваўкавыскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
«Дамашняе заданне» – Сяргей Лісоўскі (Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
«Акула пяра» – Оксана Скок (Карэлічскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
«Інавацыйны сацыяльны праект» – Сяргей Лісоўскі (Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
«Аратарскае майстэрства» – Сяргей Лісоўскі (Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях);
тэсціраванне – Яўгеній Шапавалаў (Бераставіцкі раённы адзел па надзвычайных сітуацыях).
Лепшым прапагандыстам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці стаў прадстаўнік з г. Ашмяны Сяргей Лісоўскі, які быў узнагароджаны граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, грашовай прэміяй і накіраваны на рэспубліканскі этап конкурсу ў Мінск.
Госці наведалі майстар-класы выкладчыкаў і прафесараў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Конкурс прафмайстэрства ратавальнікаў накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі і вядзення прапаганды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, выяўленне найбольш прафесійна падрыхтаваных работнікаў груп прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне аўтарытэту іх работнікаў.
- Областной конкурс профессионального мастерства «Лучший пропагандист органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Гродненской области» прошел на базе ГрГУ имени Янки Купалы
- Областной конкурс профессионального мастерства «Лучший пропагандист органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Гродненской области» прошел на базе ГрГУ имени Янки Купалы
- На торжественном открытии конкурса выступил проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько
- Конкурсантам предстояло в оригинальной форме представить себя, презентовать домашнее задание и инновационный социальный проект, провести журналистское расследование, пройти тестирование и показать свои ораторские навыки
- Третье место на областном конкурсе профессионального мастерства «Лучший пропагандист органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Гродненской области» заняла представительница из г. Кореличи Оксана Скок
- Вторым на областном конкурсе профессионального мастерства «Лучший пропагандист органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Гродненской области» стал представитель из г. Дятлово Александр Беленко
- Лучшим пропагандистом органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Гродненской области стал представитель из г. Ошмяны Сергей Лисовский