Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Жнівень 2019 17:41

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў першакурснікаў

51 жніўня 27 юнакоў сталі першакурснікамі ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Курсантаў і іх бацькоў у сценах універсітэта сустрэла кіраўніцтва ваеннага факультэта. Прадстаўнікі факультэта пагутарылі з бацькамі, распавялі пра ўмовы пражывання курсантаў, харчаванне, абмундзіраванне, медыцынскае і матэрыяльнве забеспячэнне, а таксама адказалі на пытанні, якія іх цікавілі.

Затым камандзір батальёна курсантаў падпалкоўнік Дзяніс Чарняцоў правёў экскурсію па казарме ваеннага факультэта, дзе бацькі змаглі дэталёва азнаёміцца з бытам першакурснікаў. Пасля юнакі перайшлі ў асабістае камандаванне начальніка курса капітана Яўгенія Скіба.

Бацькі перадалі сваіх сыноў у надзейныя рукі настаўнікаў факультэта, якія дапамогуць юнакам стаць сапраўднымі мужчынамі.

7 верасня першакурснікі ваеннага факультэта прымуць прысягу на вернасць Айчыне.