Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Сакавік 2021 15:56

Інтэрнэт-галасаванне за пераможцаў у намінацыі «Міс і Містар інтэрнэт» стартавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы

missКупалаўцам трэба будзе выбраць упадабаных удзельнікаў у адной з намінацый конкурсу «Міс і Містар універсітэт - 2021».

За галоўны тытул конкурсу «Міс і Містар універсітэт - 2021» сёлета будуць змагацца 8 хлопцаў і 8 дзяўчат, якія прайшлі ў фінал па выніках агульнаўніверсітэцкага кастынгу. Канкурсантам трэба будзе праявіць сябе ў творчым нумары, спартыўным і народным стылізаваным выхадзе, конкурсным дэфіле.

Будуць названы таксама пераможцы ў намінацыях «Лепшы творчы нумар», «Міс і Містар фота», «Містар Лідар і Міс Дружба», «Міс і Містар глядацкіх сімпатый», «Каралева вясна».

Акрамя таго, назавуць і пераможцаў у намінацыях «Міс інтэрнэт ГрДУ» і «Містар інтэрнэт ГрДУ». Купалаўцы могуць аддаць свой голас за любога ўпадабанага канкурсанта ў рамках анлайн-галасавання. Яно завершыцца 25 сакавіка ў 17:00.

Конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс і Містар універсітэт - 2021» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 25 сакавіка з адрасе: вул. Леніна, 32. Пачатак у 18.30. Набыць білеты на фінал конкурсу можна па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму.