Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Снежань 2021 09:16

Спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у гульнях чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь

basketball generic1Гульні чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь пройдуць 18, 19 і 21 снежня.

18 снежня 2021 года ў Мінску адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "Педуніверсітэт" (Мінск) - "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак а 14-й гадзіне. Таксама ў суботу ў спорткомплексе "Вікторыя" па вуліцы Гагарына 18/1 у Гродне адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "УУС-Дынама-Юні" (г. Гродна) - "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак а 12-й гадзіне. 18 снежня яшчэ адно спартыўнае спаборніцтва пройдзе ў Гомелі - гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Жамчужына Палессе-2" (г. Мазыр) - "Камунальнік-ГрДУ-2". Пачатак у 17.00. А 19 снежня там жа нашыя спартсменкі сустрэнуцца з камандай «Надзея» (г. Гомель). Пачатак у 13.00.

У аўторак 21 снежня па вуліцы Гагарына 18/1 у Гродне адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "Гродна 93-ГрДУ" - "ЦАР Вікторыя" (Брэст). Пачатак а 17.30.

Прыходзьце падтрымаць нашых спартсменаў!