Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Май 2024 08:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Яны змагаліся за Радзіму» (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 8766Круглы стол «Яны змагаліся за Радзіму» раскрыў асобы дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, якія з'яўляюцца ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Падзея прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты праект рэалізуецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласным Саветам дэпутатаў і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам, а таксама Праграмы рэалізацыі праекта «Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць», якія былі падпісаны ў снежні 2023 года.

У рамках праекта студэнты факультэта гісторыі, камунікацый і турызму пад кіраўніцтвам выкладчыкаў правялі даследчую работу ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці, якая легла ў аснову падрыхтоўкі курсавых і дыпломных работ, прысвечаных дзейнасці Саветаў дэпутатаў у розныя гады. Праект закліканы запоўніць белыя плямы ў гісторыі, дае магчымасць даведацца больш аб людзях, якія займаліся ў розны час дэпутацкай дзейнасцю, аб выніках іх працы, які ўнёс важкі ўклад у аднаўленне і развіццё вобласці.

Удзельнікаў круглага стала прывітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна падзякавала студэнтам і выкладчыкам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму за праведзеную работу і іх імкненне да вывучэння гісторыі. Дарэчы, у Купалаўскім універсітэце рэалізуюцца і іншыя міждысцыплінарныя праекты, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды.

Падрыхтаваныя студэнтамі працы адлюстроўваюць складаны шлях, які праходзілі дэпутаты вобласці ў ваенны час і ў перыяд, калі адраджалі нашу краіну разам з іншымі беларусамі.

Праект важны тым, што студэнты апускаюцца ў атмасферу, працуюць з архіўнымі дакументамі і самі здабываюць праўду. Многія даследчыкі, вывучаючы феномен Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адзначаюць, наколькі было складана пераадолець беларускаму народу жахі вайны. І толькі адзінства дапамагло выдужаць, выжыць, згуртавацца. Таму хочацца, каб непарыўная сувязь пакаленняў толькі мацнела, – падкрэсліла Алена Пасюта.

Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч адзначыў, што старт гэтак цікаваму навукова-даследчаму міждысцыплінарнаму праекту «Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць» быў дадзены па ініцыятыве Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Ідэя была падтрымана прафесарска-выкладчыцкім складам і, вядома, студэнтамі.

Да праекту далучыліся не толькі студэнты-гісторыкі, але і журналісты, сацыёлагі, турысты. Усе ўключыліся ў сумесную працу па даследаванні гісторыі народаўладдзя і парламентарызму ў Гродзенскай вобласці. У рамках круглага стала гаворка ішла аб людзях, чый ратны подзвіг, затым працоўны, стварылі падмурак нашай сучаснай Беларусі. Гэтыя людзі прадстаўлялі Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў у дастаткова складаны перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, развіцця нашай вобласці, Савецкай Беларусі, – расказаў Віктар Белазаровіч.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пачуць дэлегатаў VII Усебеларускага народнага сходу, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі, ідэямі, жыццёвай стратэгіяй.