Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 12 Чэрвень 2024 11:21

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2025 год

альбКонкурс на назначэнне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2025 год прапануе магчымасць для маладых вучоных, якія імкнуцца да выдатных дасягненняў у сваіх галінах, паказаць патэнцыял і атрымаць фінансавую падтрымку. Стыпендыі будуць прызначаны на аснове строгай ацэнкі навуковых заслуг, акадэмічных дасягненняў і даследчай актыўнасці.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам, курсантам, слухачам, аспірантам, ад'юнктам, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2011 № 398, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлены адкрыты конкурс па назначэнні стыпендый 2025 год.

Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаецца за пэўную распрацоўку методыкі, вырабу, прыбора, тэхналогіі і г.д. (навуковы ўклад аспіранта), якія маюць важнае значэнне для галін эканомікі Рэспублікі Беларусь, і ўкараненне атрыманых вынікаў у вытворчасць, адукацыйны працэс установы адукацыі. З узорамі фармулёвак можна азнаёміцца.на сайце.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе да 30.09.2024 года.

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе вы можаце атрымаць у аддзеле падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (кантактная асоба – Святлана Антонаўна Паляжаева, вул. Ажэшкі, 22, каб. 401, тэл. 73-19-27)

Запрашаем усіх зацікаўленых аспірантаў Купалаўскага ўніверсітэта да ўдзелу ў конкурсе!