Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Кастрычнік 2024 16:24

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта мастацтваў і дызайну

IMG 0140У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі традыцыйныя сустрэчы з рэктарам на факультэтах.

На сустрэчы рэктара са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта мастацтваў і дызайну была акцэнтавана ўвага на важнасці ўзаемадапамогі і падтрымкі ва ўніверсітэцкай супольнасці. Ірына Кітурка падкрэсліла, што стварэнне прыязнага асяроддзя адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні камфортнага навучання і працы для ўсіх. У яе словах прагучаў заклік не быць абыякавымі, а праяўляць клопат і гатоўнасць дапамагчы, робячы ўніверсітэцкае асяроддзе цёплым і гасцінным.

Падчас дыялогу абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, аўдыторнага фонду, наяўнасці падручнікаў, рэйтынгу «Выкладчык вачыма студэнтаў». Такія сустрэчы – важны механізм зваротнай сувязі, які садзейнічае паляпшэнню ўмоў навучання і работы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яны становяцца своеасаблівым мастом паміж адміністрацыяй і ўніверсітэцкай супольнасцю, спрыяючы празрыстаму абмену думкамі і ідэямі, развіццю ўзаемаразумення і супрацоўніцтва, умацаванню духу калектыву і павышэнню якасці адукацыі.