Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Лістапад 2024 09:25

Адкрый для свету свой маладзёжны погляд: удзельнічай у конкурсе!

photo 5282768426886095950 yЗапрашаем моладзь Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняць удзел у конкурсе “Маладзёжны погляд”, арганізаваным Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Купалаўцы, не выпусціце шанц праявіць сябе і паказаць свету ваш унікальны погляд на навакольную рэчаіснасць. Далучайцеся да конкурсу “Маладзёжны погляд” і дакажыце, што менавіта ваш голас можа стаць ключавым у фарміраванні будучыні.

Для ўдзелу ў конкурсе маладым людзям ва ўзросце ад 14 да 31 года неабходна ў перыяд з 4 лістапада па 25 снежня 2024 года прадаставіць матэрыялы па адной з намінацый:

Матыватар: удзельнікам конкурсу неабходна зняць відэаролік, які натхніць моладзь на здаровы лад жыцця і адмову ад ужывання наркотыкаў (да 1 хвіліны, FullHD (1920х1080, фармат .avi ці .mp4), дапускаецца вертыкальная арыентацыя відэасюжэту (FullHD 1080х1920);

Вонкавая сацыяльная рэклама: удзельнікам конкурсу неабходна распрацаваць дызайн для білборда, які прыцягне ўвагу і прымусіць задумацца аб наступствах распаўсюджвання наркотыкаў (фармат .jpeg, дапускаецца вертыкальная і гарызантальная арыентацыя);

Банер: удзельнікам конкурсу неабходна стварыць інфармацыйны банер, які можна размясціць у сацыяльных сетках або на інтэрнэт-рэсурсах на тэму незаконнага распаўсюджвання (залучэння) наркотыкаў (фармат .jpeg, дапускаецца вертыкальная і гарызантальная арыентацыя);

TikTok: удзельнікам конкурсу неабходна зняць кароткі, дынамічны і запамінальны ролік, які раскажа аб шкодзе наркотыкаў і адказнасці за іх незаконнае распаўсюджванне (да 1 хвіліны, FullHD (1080х1920);

YouTube: удзельнікам конкурсу неабходна стварыць інфарматыўнае відэа, якое раскажа аб наступствах ужывання наркотыкаў, адказнасці за распаўсюджванне, і дапаможа маладому пакаленню зрабіць правільны выбар (да 1 хвіліны, FullHD (1920х1080).

Пераможцаў і прызёраў конкурсу вызначыць журы з ліку прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра.

Больш падрабязна ў ПАЛАЖЭННІ. Заяўка на конкурс і згоду на апрацоўку персанальных даных (у электронным фармаце) даступны па СПАСЫЛЦЫ.