Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Лістапад 2024 10:10

Удзельнікі праекта "Адкрытае навучанне" абмеркавалі тэхналогію прадуктыўнага чытання

IMG 8638Аб магчымасцях прадуктыўнага чытання і правілах дыялогу з тэкстам расказаў мадэратар занятку, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Аляксандр Колышка. Удзельнікамі занятку сталі выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты філалагічнага факультэта і факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Мадэратар занятку закрануў ключавыя аспекты тэхналогіі прадуктыўнага чытання, на пэўных прыкладах разгледзеў асноўныя этапы працы з тэкстам. У прыватнасці, удзяліў увагу візуалізацыі і асацыяцыі прачытанага, спосабам пастаноўкі сэнсавых пытанняў.

Трэба разумець, што эфектыўнасць чытання залежыць не толькі ад уласцівасцей памяці, трэба ўлічваць шэраг псіхалагічных складальнікаў: увага, захаванне, уяўленне, мысленне і ўяўленне, - падкрэсліў Аляксандр Калышка. – З улікам усіх абставін трэба арганізоўваць даследчую працу студэнтаў так, каб яны самі “дадумваліся” да вырашэння ключавых праблем тэксту.

Прыёмы жывых зносін з тэкстам былі апрабаваны пры выкананні практычнага задання. Выкладчыкі і студэнты атрымалі магчымасць свядома і мэтанакіравана папрацаваць з фрагментамі вершаванага твора Амара Хаяма.

Пры падвядзенні вынікаў заняткаў мадэратар і ўдзельнікі праекта абмеркавалі розніцу ва ўспрыманні людзьмі друкаваных і рукапісных тэкстаў, выказалі меркаванне аб тым, як сфарміраваць у студэнтаў актыўныя, творчыя і самастойныя дзеянні ў працэсе чытання.

Чацвёрты занятак праекта "Адкрытае навучанне" адбудзецца 14 лістапада 2024 года ў аўдыторыі 334. Пачатак у 15:05. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава падзеліцца вопытам арганізацыі сеткавых навучальных праектаў.

Запрашаем да ўдзелу ў праекце!

Адкрытае навучанне - гэта пошук карыснага і дэманстрацыя лепшага!