Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Лістапад 2024 09:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі на XIХ Семінары студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі

dsc 023323 лістапада на базе Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XIХ Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўе і сучаснасць: актуальныя праблемы чалавецтва ў глабалізаваным свеце (да 35-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі)».

На працягу многіх гадоў Мінская духоўная семінарыя з'яўляецца арганізатарам маладзёжнага навуковага форуму, удзельнікамі якога з'яўляюцца студэнты вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Мэтай правядзення такіх мерапрыемстваў бачыцца стварэнне ўмоў для маладзёжнага дыялога, арыентаванага на асэнсаванне светапоглядных пытанняў і ўсведамленне значнасці традыцыйных духоўных каштоўнасцей.

У бягучым годзе тэмай міжвузаўскага студэнцкага семінара з'яўляецца пытанне значнасці духоўнай спадчыны Праваслаўнай Царквы для беларускага грамадства, якое перажывае мноства выклікаў у кантэксце развіцця сучаснай цывілізацыі. Да ўдзелу ў форуме былі запрошаны студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, якія маюць дзейныя дагаворы аб супрацоўніцтве з Мінскай духоўнай семінарыяй.

У семінары прынялі ўдзел студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі студэнцкага навукова-даследчага гуртка «Ніка» Яўген Мацута, Мікіта Ляўковіч і Канстанцін Жукоўскі. Студэнты прадставілі даклады, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне.

Праграма семінара прадугледжвала правядзенне дзвюх тэматычных секцый «Праваслаўе ў гісторыі беларускага народа» і «Праваслаўе і сучаснасць». У рамках секцыйных пасяджэнняў прагучалі 22 даклады, якія суправаджаліся ажыўленай дыскусіяй.

Па выніках XIХ Семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі ў выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйдзе зборнік матэрыялаў, публікацыя якога запланавана на сярэдзіну 2025 года.