Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Люты 2025 09:38

ФОТАФАКТ: у Гродне прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Курчатава каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам 15 лютага.

Даніну павагі ад імя купалаўцаў выказалі прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка, сябры «Беларускага саюза жанчын», а таксама супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

Патрыятычнае выхаванне – гэта інвестыцыя ў будучыню нашай краіны. Яно фармуе не толькі любоўнае стаўленне да радзімы, але і пачуццё адказнасці за яе лёс. Аддаючы даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам, мы не толькі захоўваем памяць аб іх, але і перадаем будучым пакаленням важныя каштоўнасці, якія дапамогуць ім стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Патрыятызм – гэта не проста слова; гэта дзеянне, якое патрабуе ад нас сталай увагі і клопату аб сваёй радзіме.