Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта ажыццяўляе распрацоўку сучасных тэхнічных рашэнняў сістэм аўтаматызацыі будынкаў з мэтай максімальнага задавальнення патрэбаў патэнцыйных карыстальнікаў - уладальнікаў і арандатараў, а таксама генеральных падрадчыкаў.
Мы прапануем інтэграцыю ў адзіную інфармацыйна-кіравальную сістэму асобных падсістэм і кампанентаў будынка і іх узаемадзеянне на базе адзінага асяроддзя перадачы інфармацыі.
Тэхналогіі «Інтэлектуальнага будынка» - гэта здольнасць:
- успрымаць, кантраляваць і пратакаліраваць усе працэсы;
- эфектыўна апрацоўваць інфармацыю і аптымальна рэагаваць на падзеі;
- аператыўна і цэнтралізавана кіраваць усімі сістэмамі і службамі аб'екта пры мінімальным удзеле чалавека;
- забяспечваць камфорт і бяспеку знаходжання людзей;
- абараняць рэсурсы і каштоўнасці;
- аптымізаваць размеркаванне рэсурсаў;
- садзейнічаць устойлівасці вядзення бізнесу.
Мы акажам увесь спектр работ і паслуг па распрацоўцы і ўкараненню інтэграванай сістэмы кіравання будынкам:
- кіраванне праектам;
- аўдыт / перадпраектнае абследаванне;
- праектаванне;
- пастаўка, мантаж, інсталяцыя абсталявання і праграмнага забеспячэння;
- тэставанне сістэм;
- увод сістэм у эксплуатацыю;
- тэхнічнае суправаджэнне;
- сэрвіснае абслугоўванне і мадэрнізацыя;
- навучанне і кансультацыі.
Перавагі выкарыстання тэхналогій «Інтэлектуальнага будынка»:
- зніжэнне выдаткаў пры эксплуатацыі аб'екта;
- павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі і якасці абслугоўвання;
- зніжэнне выдаткаў па ўтрыманні службаў жыццезабеспячэння прадпрыемства;
- мінімізацыя страт, звязаных з пазаштатнымі або крытычнымі сітуацыямі;
- павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці функцыянавання будынка і яго сістэм;
- павышэнне камфортнасці і комплекснае забеспячэнне бяспекі, у тым ліку пажарнай і экалагічнай бяспекі;
- аптымізацыя і кантроль выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне, падтрыманне будынка і інжынерных сістэм у працаздольным стане, зніжэнне аварыйнасці абсталявання;
- улік і эканомія ўсіх відаў рэсурсаў;
- забеспячэнне доступу да інфармацыі аб сістэмах будынка ў любы момант;
- адаптацыя да зменаў навакольнага асяроддзя і хуткая перабудова сістэм;
- «адкрытасць» сістэмы для інтэграцыі з ключавымі сістэмамі кіравання бізнэс-працэсамі і інш.
Аказанне паслугі і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5.
Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Загадчык кафедры: Бейцюк Юрый Расціслававіч.
тэл.: +375 (152) 682406; +375 (29) 149-28-77
e-mail: beytuk@grsu.by