На мінулым тыдні адбыўся вэбінар Еўрапейскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў «TheESG-2015 - наступствы для ўніверсітэтаў». У анлайн-сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі з еўрапейскіх ВНУ, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Ірына Фёдараўна Кітурка і начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Іосіфавіч Багдзевіч.