Інспектары дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС аблвыканкама Аляксандр Красачка і Аляксандр Тыбулевіч распавялі супрацоўнікам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб небяспеках, якія могуць чакаць уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Да іх адносяцца пешаходы, веласіпедысты і тыя, хто перасоўваецца на самакатах, сігвеях і іншай сучаснай тэхніцы.