Семінар арганізаваны на базе Купалаўскага ўніверсітэта Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА "Веды" і РГА "Белая Русь". Удзел у ім прынялі кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленні вобласці. Спікерам стаў Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Выязны семінар “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва) пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшоў на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго арганізатарамі выступілі Савет Рэспублікі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Акадэміяй упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся студэнцкі навукова-практычны семінар "Савецкае мінулае: паміж успамінам і гістарычнай рэканструкцыяй", прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння СССР.
Праўленне Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА "Веды" правяло для ідэалагічнага актыву Гродзенскай вобласці навучальны семінар з удзелам Аляксея Аўдоніна, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Семінар "Блогінг: развіццё, магчымасці, перспектывы" прайшоў 19 кастрычніка на пляцоўцы Купалаўскага ўніверсітэта і быў арганізаваны ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці, які функцыянуе з мэтай забеспячэння інавацыйнага развіцця інфармацыйнай прасторы рэгіёну за кошт выпрацоўкі эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый. адукацыі, навукі і вытворчасці.