Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Верасень 2024 10:41

#СтудАтрады: у купалаўцаў ёсць магчымасць далучыцца да сельскагаспадарчага атрада

pexels suzyhazelwood 1510392Прыём заявак ажыццяўляецца да пятніцы, 12 верасня, уключна. Працаўладкаванне студэнтаў пройдзе з 16 верасня па 4 кастрычніка.

У СВК «Памежны» запрашаюцца студэнты-купалаўцы для работ па зборы яблыкаў. Графік працы: з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 17.30 гадзін, абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00 гадзін, выходныя – субота, нядзеля.

Дастаўка студэнцкага атрада да месца працы будзе ажыццяўляцца аўтобусам ад галоўнага корпуса ўніверсітэта, а гарачы абед – бясплатны.

Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэлефоне 80292789585.

Адзначым, што беларускія студэнцкія атрады – унікальная магчымасць спалучаць вучобу з практычным вопытам у розных напрамках дзейнасці працоўнага аб'яднання.