Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Снежань 2024 16:13

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце праходзіць конкурс савецкай песні «Галасы пакаленняў»

5 снежня на галоўнай сцэне ГрДУ імя Янкі Купалы разгарнуўся адкрыты вакальны конкурс савецкай песні "Галасы пакаленняў", прымеркаваны да гадавіны заснавання СССР і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У фінал конкурсу прайшлі 42 удзельнікі.

Конкурс савецкай песні праходзіў у два этапы. У рамках завочнага этапа былі прагледжаны каля 150 заявак з розных куткоў нашай краіны, а таксама Расійскай Федэрацыі.

Праграма конкурсу падзялілася на 3 намінацыі: намінацыя "Сола", намінацыя "Песня Войны" (без узроставых абмежаванняў), намінацыя "Калектывы". У конкурсе песні прынялі ўдзел людзі рознага ўзросту: ад 15 да 35 гадоў і старэйшыя.