Студэнт 3 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Руіз Эрнандэз Франсіска Мануэль стаў слухачом міжнароднай навукова-адукацыйнай праграмы «Школа БРІКС». Навучанне праходзіла ў Маскве з 1 па 3 кастрычніка і аб'яднала студэнтаў, маладых вучоных, дыпламатаў, грамадскіх дзеячаў, прадпрымальнікаў і журналістаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.