Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус+ Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) http://www.su.lt; універсітэт Ясы (Румынія) http://www.uaic.ro.
Неабходныя дакументы |
Студэнты, магістранты | Заяўка ўдзельніка, выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці, рэзюме (CV), матывацыйны ліст, пагадненне аб навучанні (learning agreement), сертыфікат пра веданне мовы. |
Аспіранты, супрацоўнікі | Заяўка ўдзельніка, рэзюме (CV), матывацыйны ліст, пагадненне аб мабільнасці (staff mobility agreement for teaching/training), сертыфікат пра веданне мовы, ліст падтрымкі з прымаючай ВНУ. |
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў (офіс 317а) у папяровым і электронным варыянце. Электронны пакет дакументаў высылаецца на адрас project@grsu.by, папяровы варыянт прадастаўляецца ў файле, першая старонка якога - заяўка ўдзельніка.
Сертыфікат аб веданні мовы можна атрымаць на сумоўі, якое пройдзе 14 кастрычніка ў 15.00 у аўдыторыі 209 (галоўны корпус універсітэта). Пры наяўнасці сертыфіката аб веданні мовы па праграмах Эрасмус Мундус за 2015 новы сертыфікат можна будзе атрымаць без праходжання моўнай камісіі.
Падрабязная інфармацыя аб магчымасцях удзелу ў прымацаваным файле.
Акадэмічная мабільнасць 2015/2016
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 22, офіс 317а (кансультацыі)
Кантактная асоба: намеснік начальніка аддзела - загадчык сектара распрацоўкі праектаў Іна Паўлаўна Антонава
Тэл .: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by.