Версия для печати
Четверг, 16 сентября 2010 17:00

Да 30 верасня ў Гродзенскай выставачнай зале будзе працаваць выстава мастакоў з горада Брэста “Зямля пад белымі крыламі”

Выставка "Зямля пад белыми крылами"

Выстава “Зямля пад белымі крыламі” прапануе гледачам асноўныя тэндэнцыі развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны за апошнія гады. Яна аб’ядноўвае розных мастакоў па тэмпераменту, творчасці, тэхніцы і светапогляду. Аўтары актыўна фарміруюць панараму мастацкага жыцця Брэсцкай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлены графічныя лісты Л. Алімава, А. Грыгор’ева, А. Рамановіча, Л. Валасюка, М. Канькова, эмалі М. Кузьміча, скульптурная пластыка П. Герасіменкі, А. Гуршчанкавай і іншых. Усе яны – актыўныя ўдзельнікі міжнародных выстаў і плэнэраў.

Выстава праводзіцца ў рамках культурнай акцыі “Беларусь – гэта мы!”. З верасня па снежань 2010 года будуць задзейнічаны самыя вялікія выставачныя залы мастацкіх музеяў і галерэй рэспублікі.

У гэты ж час выстава сучаснага мастацтва Гродзеншчыны пачала працаваць у Брэсце. Яна прадстаўляе творы выдатных гродзенскіх мастакоў – У. Панцялеева (станковая і манументальная скульптура разьбой па дрэве і камню, ліццё з бронзы), В. Шобы (графічныя лісты ў вынайдзенай ёй аўтарскай тэхніцы), Ю. Якавенкі (эстампы праз складанае спалучэнне тэхнік гравюры на медзі), С. Грыневіча, В. Ільіной, А. Сільвановіча (алейны жывапіс), Я. Адзіночанкі, І. Радкевіч (кераміка).