У Шчучыне ў сценах палаца Друцкіх-Любецкіх прайшоў пятнаццаты рэгіянальны форум, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі. Мерапрыемства сабрала шмат удзельнікаў: жыхары горада і раёна, школьнікі і гімназісты, настаўнікі, ідэолагі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе святары Шчучынскай царкоўнай акругі.