Версия для печати
Четверг, 23 мая 2024 11:54

Родная мова, цудоўная мова: запрашаем купалаўцаў далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры

mova1 Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры. Мерапрыемства адбудзецца 24 мая.

  

У пятніцу, 24 мая, усе славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаць Дзень славянскага пісьменства. У Беларусі ён святкуецца з 1986 года і называецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтаваў цікавыя мерапрыемствы, прыняць удзел у якіх можа кожны, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьменства, славянскімі мовамі і літаратурамі.

У галоўным корпусе ўніверсітэта адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя «Спачатку было СЛОВА» і інтэлектуальная гульня «Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія», таксама усіх жадаючых будзе чакаць інтэрактыўная графічная майстэрня. Скончыцца дзень выставай «Святло славянскай кнігі», якую арганізуе навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пераможцы конкурсаў і віктарын будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад прафкама студэнтаў і «БРСМ».

З больш падрабязным планам правядзення мерапрыемстваў можна пазнаёміцца ​​па спасылцы.