Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартуе 13 чэрвеня 2016 года. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
Графік прадугледжвае правядзенне ЦТ у наступныя дні:
13 чэрвеня – беларуская мова;
14 чэрвеня – руская мова;
16 чэрвеня – грамадазнаўсвта;
18 чэрвеня – біялогія;
19 чэрвеня – матэматыка;
21 чэрвеня – гісторыя Беларусі;
23 чэрвеня – хімія;
24 чэрвеня – фізіка;
25 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
27 чэрвеня – сусветная ністорыя (найноўшага часу) і геаграфія.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціаванне будзе праходзіць у перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня 2016 года.
Рэзервовым днём ЦТ вызначана 5 ліпеня (аўторак): абітурыенты пішуць тэсты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Рэгістрацыя на рэзервовы дзень тэсціравання будзе праходзіць у перыяд з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 2016 года.
З поўным тэкстам пастановы можна азнаёміцца у дадатку.