Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы інфармуе аспірантаў пра тое, што адкрыты конкурс на падачу заявак на восеньскі семестр 2016 для ўдзелу ў акадэмічнай мабільнасці ва Універсітэце Гранады (Іспанія).
Неабходныя дакументы:
- заяўка (гл. раздзел «Як падаць заяўку»);
- копія пашпарта;
- копія дыплома магістра з перакладам на англійскую мову;
- план даследавання;
- пісьмо падтрымкі ад прымаючай ВНУ.
Дэдлайн для падачы дакументаў: 31 сакавіка 2016 года.
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым і электронным варыянце (высылаюцца на электронную пошту).
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by