10 сакавіка 2016 года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 93 і распараджэнне № 38рп, згодна з якімі шэраг беларусаў ўдастоены высокіх дзяржўных узнагарод - ордэна Айчыны, ордэна Гонару, медалі «За высокія працоўныя заслугі» і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У ліку ўзнагароджаных пяць прадстаўнікоў Гродзеншчыны.
За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ордэна Гонару ўдастоены намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч. Кіраўнік спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Ірына Чаславаўна Мірановіч адзначана медалём "За працоўныя заслугі".
За актыўны ўдзел у грамадска палітычным жыцці краіны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена рэктару Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэю Дзмітрыевічу Каралю.
Акрамя рэктара нашай ВНУ, Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таксама аб'яўлена старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Сяргею Васільевічу Ложачніку і начальніку галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргею Лявонцьевічу Пацэвічу.